Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША завяршаюць перамовы зь Кітаем


У Вашынгтоне сёньня завяршаюцца амэрыканска-кітайскія перамовы. Чакаецца, што сёньня Белы дом працягне ціск на Пэкін з мэтай дамагчыся ўзмацненьня кітайскай валюты юань, якая на думку краінаў Захаду, штучна заніжаная, што стварае кітайскім экспарцёрам несправядліва выгодныя ўмовы.

Напярэдадні дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан выказала занепакоенасьць рэпрэсіямі супраць дысыдэнтаў у Кітаі. Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што Вашынгтон будзе і надалей абмяркоўваць з Пэкінам выпадкі затрыманьня грамадзкіх актывістаў, адвакатаў, журналістаў, мастакоў і блогераў.

Цягам апошніх месяцаў у КНР былі арыштаваныя некалькі дзясяткаў дысыдэнтаў, сярод якіх мастак Ай Вэйвэй.
XS
SM
MD
LG