Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ уводзіць санкцыі супраць Сырыі


Сырыя – пратэсты ў горадзе Хомс, 6 траўня, 2011
Сырыя – пратэсты ў горадзе Хомс, 6 траўня, 2011
Эўразьвяз уводзіць зь сёньняшняга дня санкцыі супраць Сырыі. Брусэль спадзяецца такім чынам пераканаць урад гэтай краіны спыніць жорсткія рэпрэсіі супраць апазыцыі.

Тым часам сырыйскія ўлады не дапусьцілі гуманітарную місію ААН у горад Дэраа, нягледзячы на папярэдняе абяцаньне прэзыдэнта Сырыі Башара Асада.

Паводле праваабаронцаў, у выніку здушэньня антыўрадавых дэманстрацыяў у краіне на гэты момант загінулі больш за 800 чалавек. У Дэраа – адным з эпіцэнтраў пратэстаў, колькасьць ахвяраў – асабліва высокая.
XS
SM
MD
LG