Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Крэдытны рэйтынг Грэцыі зраўнаваўся зь беларускім


Беларусь перастала быць краінай з найніжэйшым крэдытным рэйтынгам у Эўропе. У панядзелак да яе далучылася Грэцыя.

Рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor’s зьнізіла адзнаку крэдытаздольнасьці Афінаў з "BB-" (ББ-мінус) на "B". Пры гэтым агенцтва адзначае, што грэцкі рэйтынг можа найбліжэйшым часам апусьціцца яшчэ ніжэй, калі краіне ня ўдасца адтэрмінаваць выплату сваіх пазыкаў.
XS
SM
MD
LG