Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наста Палажанка: "Прысуд залежыць толькі ад паперкі, якая ўжо недзе напісаная ляжыць"


Наста Палажанка

Наста Палажанка

10 траўня ў судзе Фрунзэнскага раёну Менску працягнецца суд за Плошчу над экс-кандыдатамі ў прэзыдэнты Ўладзімерам Някляевым, Віталём Рымашэўскім, а таксама Андрэем Дзьмітрыевым, Сяргеем Вазьняком і Настай Палажанкай. Напярэдадні суду Наста адказала на пытаньні Радыё Свабода.

Соўсь: Ня так даўно вы былі на судзе над Зьмітром Дашкевічам, лідэрам Маладога Фронту, якога прысудзілі на 2 гады калёніі нібыта за хуліганства. Пасьля былі новыя жорсткія прысуды за Плошчу. Ці спадзяецеся вы, што ў вашым выпадку, у выпадку Някляева, Фядуты, Рымашэўскага і Вазьняка хтосьці выйдзе з залі суду на свабоду? Ці верыце ў справядлівы суд?

Палажанка: Не, я абсалютна ня веру ў справядлівы суд. Я веру толькі ў той суд, які можа быць выгадны на дадзены момант. Калі камусьці будзе выгадна зрабіць мяккія прысуды, значыць, яны зробяць мяккія прысуды. Калі камусьці будзе выгадна далей закручваць гайкі, значыць яны гэта зьдзейсьняць. Таму мне абсалютна ўсё роўна, да якога выніку прывядзе гэты суд. Я мяркую, што ўсё перадвызначана. Я мяркую, што ролю тут можа адыграць толькі інфармацыя. Калі ідзе вялікая хваля інфармацыі адносна несправядлівых судоў, можа быць, гэта і ёсьць нейкае поле для нейкага гандлю, для нейкіх перамоваў. Але збольшага, я мяркую, нічога не залежыць ад фону суду, ад настрою суду. Залежыць толькі ад паперкі, якая ўжо недзе напісаная ляжыць, магчыма, у некалькіх варыянтах.

Цалкам гутарку можна слухаць тут:

Размова з Настай Палажанкай 9 траўня 2011 году
  • 16x9 Image

    Ганна Соўсь

    Ганна Соўсь нарадзілася ў Менску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў незалежнай газэце «Народная воля»(1997-2000). Ад 2000 году працуе на «Свабодзе». Кнігі на «Свабодзе» — «Дарога праз Курапаты» (аўтарка рэпартажаў), «Адзін дзень палітвязьня» (ідэя і ўкладальніца), «Адзін дзень палітвязьня. 2009-2011»(ідэя і ўкладальніца), «Жыцьцё пасьля раку» (аўтарка ідэі і каардынатарка праекту, рэдактарка). Аўтарка праекту «Расея і я», сэрыі інтэрвію з 12 экс-прэзыдэнтамі постсавецкіх кранаў. Сябра БАЖ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG