Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 10 траўня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е...


...неблагое, уночы месячна, удзень сонечна. Тэмпэратура: плюс 10-17.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Працяг трох судовых працэсаў над удзельнікамі пратэсту 19 сьнежня 2010 году: у судах Партызанскага, Маскоўскага і Фрунзэнскага раёнаў Менску.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


На Фларыдзе запуск касьмічнага карабля шматразовага выкарыстаньня (чаўнака) «Endeavor».

У Рыядзе зьбіраецца саміт Рады супрацоўніцтва арабскіх краінаў Пэрсыдзкай затокі.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1931 нарадзіўся беларускі паэт Сьцяпан Гаўрусёў.

У 1940 памёр Станіслаў Булак-Балаховіч, беларускі вайсковы дзяяч (нар. 1883).

У 1960 нарадзіўся Бона, вакаліст ірляндзкага рок-гурта «U2».

У 1994 адбылася інаўгурацыя Нэлсана Мандэлы, першага чарнаскурага прэзыдэнта Паўднёваафрыканскай рэспублікі.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень незалежнасьці Ізраілю.

Дзень кнігі ў Нямеччыне.

МІНУС 365:


Аповеды пра вайну Андрэя Маркаўца

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


У маёй краіне спачатку сядзяць у турме, а потым становяцца прэзыдэнтамі.

Нэлсан Мандэла
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG