Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаліся перамовы паміж ЗША і КНР


Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн
Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн
Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што паміж Злучанымі Штатамі і Кітаем існуюць «вялікія разыходжаньні» ў поглядах на правы чалавека. На адкрыцьці двухдзённых перамоваў паміж ЗША і КНР у Вашынгтоне Байдэн і дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан выказалі занепакоенасьць рэпрэсіямі супраць дысыдэнтаў у Кітаі. Байдэн заявіў, што Вашынгтон будзе і надалей абмяркоўваць з Пэкінам выпадкі затрыманьня грамадзкіх актывістаў, адвакатаў, журналістаў, мастакоў і блогераў.

Цягам апошніх месяцаў у КНР былі арыштаваныя некалькі дзясяткаў дысыдэнтаў, сярод якіх мастак Ай Вэйвэй.
XS
SM
MD
LG