Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інданэзія: радыкальнаму імаму пагражае пажыцьцёвае


Мусульманскаму радыкальнаму сьвятару Абу Бакара Башыру пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне. Інданэзійскія ўлады абвінавачваюць яго ў спансаваньні лягераў падрыхтоўкі тэрарыстаў. Напярэдадні з-за недахопу доказаў з Башыра былі зьнятыя сур'ёзныя абвінавачваньні ў тэрарызме. Таму яму цяпер пагражае не сьмяротнае пакараньне, а пажыцьцёвае ўтрыманьне ў вязьніцы.

Выступаючы сёньня перад журналістамі, 72-хгадовы радыкальны сьвятар Абу Бакара Башыр высока ацаніў заслугі лідэра "Аль-Кайды" Усамы бін Ладэна перад ісламам. Ён назваў забітага днямі ў Пакістане амэрыканскімі спэцслужбамі тэрарыста, "вялікім ваяром, якога" чакае ўзнагарода на нябёсах”.
XS
SM
MD
LG