Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Стамбуле пачаўся саміт 48 найбяднейшых краін


У Стамбуле сёньня адкрыўся пяцідзённы саміт 48 найбольш бедных краін сьвету, які праходзіць пад эгідай ААН. У сустрэчы ўдзельнічаюць лідэры краін, у якіх, паводле дадзеных ААН, гадавы даход на душу насельніцтва не перавышае 745 даляраў. Сярод удзельніц - 33 афрыканскія, 14 азіяцкія дзяржавы і Гаіці.

На форуме будзе абмяркоўвацца 10 гадовы плян разьвіцьця самых бедных краін. Выступаючы на адкрыцьці сустрэчы генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун, адзначыў, што ў сувязі з ростам ўсясьветных коштаў на прадукты харчаваньня перад гэтымі краінамі паўстае пагроза голаду і сацыяльнай нестабільнасьці.
XS
SM
MD
LG