Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На ўсходзе Грузіі адбылася акцыя пратэсту апазыцыі


На ўсходзе Грузіі ў горадзе Гурджаані некалькі тысяч чалавек прынялі ўдзел у акцыі пратэсту, арганізаванай апазыцыйнай "Грузінскай партыяй". Паведамляецца, што гэта першая маштабная акцыя па ўсёй правінцыі Кахетыя за час незалежнасьі.

Выступаючы на мітынгу, лідэр "Грузінскай партыі", былы амбудсмэн краіны Созар Субары заявіў, што бліжэйшым часам апазыцыянэры заклікаюць кахетынцаў і ўсіх жыхароў Грузіі да правядзеньня ў сталіцы краіны яшчэ больш маштабнага мітынгу.

Раніцай 9траўня, перш чым накіравацца ў Гурджаані, лідэры партыі ўсклалі кветкі да магілы невядомага салдата ў Тбілісі. Тым самым яны выказалі нязгоду зь ідэяй грузінскіх уладаў адзначаць дзень перамогі над фашызмам не 9, а 8 траўня – як у большасьці краін Эўропы.
XS
SM
MD
LG