Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніцтва японскай АЭС згоднае закрыць станцыю


Прадстаўнікі кіраўніцтва кампаніі-апэратару японскай АЭС "Хамаока" заявілі, што згодныя з просьбай ўраду краіны аб частковым закрыцьці станцыі.

Раней прэм'ер-міністар Японіі Наота Кан падпісаў дырэктыву аб прыпыненьні працы трох рэактараў АЭС "Хамаока", разьмешчанай непадалёк ад Токіё, з тым, каб удасканаліць сыстэму яе бясьпекі.

АЭС "Хамаока" лічыцца адной з самых ненадзейных станцый у Японіі, паколькі яна пабудаваная ў сэйсьмічна актыўнай зоне.
XS
SM
MD
LG