Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістан аспрэчвае інфармацыю аб хаваньні бін Ладэна


Міністар унутраных спраў Пакістану Рахман Малік у інтэрвію тэлеканалу "Аль-Арабія"аспрэчыў інфармацыю аб тым, што ўрад краіны хаваў лідэра "Аль-Кайды" Усаму бін Ладэна. Паводле міністра такое немагчыма ў дачыненьні да чалавека, падазраванага ў забойстве прэм'ер-міністра Бэназір Бхута.

Як сьведчыць кіраўнік пакістанскага МУС, пра ваенную апэрацыю ЗША 2 траўня, у выніку якой быў забіты бін Ладэн, у міністэрстве даведаліся праз 15 хвілін пасьля яе пачатку.
XS
SM
MD
LG