Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Ці зьяўляецца Сырыя для Амэрыкі менш важнай, чым Лібія? Адказ на гэтае пытаньне шукае адзін з рэдактараў штодзёньніка Washington Post Джэксан Дыл.

Адміністрацыя Абамы і большасьць эўрапейскіх саюзьнікаў ЗША ўвесь час марудзяць з падтрымкай арабскіх рэвалюцыянэраў. Але нідзе гэтая млявасьць ня ёсьць настолькі відавочнай, больш шкоднай і менш абгрунтаванай, чым у Сірыі.

Давайце пачнем зь некалькіх фактаў. Першы пратэст адбыўся каля мячэці Умаядаў у Дамаску 15 сакавіка пад лёзунгам: "Бог, свабода, Сырыя". Хваляваньні неўзабаве пашырыліся на паўднёвы горад Дараа, і ад таго часу кожную пятніцу пратэст павялічваўся. Сотні тысяч людзей выйшлі на вуліцы ў дзясятках гарадоў па ўсёй краіне.

Адказам рэжыму, з самага пачатку, была жорсткасьць, параўнальная з ь дзеяньнямі Муамара Кадафі ў Лібіі. 23 сакавіка сілы бясьпекі адкрылі агонь па натоўпе ў Дараа. Ад таго часу масавыя расстрэлы мірных дэманстрантаў адбываліся кожныя некалькі дзён. Агулам паведамляецца пра больш чым 700 забітых сырыйцаў. Каля 10 тысяч былі затрыманыя, некалькі сотняў зь іх зьніклі бязь вестак.

Заходні адказ: Праз чатыры дні пасьля першага масавага расстрэлу Гілары Клінтан назвала сырыйскага дыктатара Башара аль-Асада "рэфарматарам". Першыя слабыя санкцыі ЗША былі ўведзеныя 29 красавіка – праз 45 дзён пасьля першага закліку да свабоды.
Абама да гэтага часу не сказаў пра Асада, што ён павінен сысьці.
У пятніцу, калі войскі скарысталі супраць удзельнікаў пратэстаў цяжкія кулямёты і артылерыю, Эўропа нарэшце далучылася да санкцыяў. Заява Белага дома пагражала далейшымі мерамі, але пры гэтым казалася, што яны будуць залежаць ад дзеяньняў рэжыму – нібыта той яшчэ не зрабіў дастаткова.

Можа быць, самае галоўнае, прэзыдэнт Абама да гэтага часу не сказаў пра Асада тое, што ён сказаў пра Кадафі і пра былога прэзыдэнта Эгіпту Хосьні Мубарака - што ён павінен сысьці.

Ці зьяўляецца Сырыя менш важнай, чым Лібія? Якраз наадварот: Рэгіянальныя экспэрты сыходзяцца ў меркаваньні, што Дамаск зьяўляецца ключавой кропкай для арабскага Блізкага Ўсходу. Калі рэжым Асада рухне, Іран страціць свайго найбліжэйшага саюзьніка і свой мост да "Хізбалы" ў Лібане і да руху Хамас у сэктары Газы. Іранская ценявая імпэрыя можа абрынуцца; дыктатура ў Тэгеране патрапіць у сьмяротную небясьпеку.

Ніхто ў Сырыі ня просіць ваеннага ўмяшаньня ў лібійскім стылі, а ніякія іншыя магчымыя дзеяньні Злучаных Штатаў і Эўропы, нават супольныя, ня будуць вырашальнымі. Але чаму робіцца так мала і так марудна?

Я мяркую, што палітыка ЗША ў Сырыі патрапіла ў ціскі некаторыя з тых жа фактараў, якія замарудзілі рэагаваньне Злучаных Штатаў
Ёсьць трывога наконт таго, што можа прыйсьці сьледам за крахам дыктатуры.
на працягу ўсіх арабскіх паўстаньняў. Існуе, перш за ўсё, нежаданьне адмовіцца ад агульнапрынятых ідэяў наконт арабскай палітыкі і нявера ў магчымасьць рэвалюцыйных зьменаў. Ёсьць трывога наконт таго, што можа прыйсьці сьледам за крахам дыктатуры. І ёсьць нежаданьне забягаць наперад саюзьнікаў у гэтым рэгіёне, якія самі інвэставалі ў статус-кво.

Я абмеркаваў некаторыя з гэтых перашкод на мінулым тыдні з Аўсамам Манаедам, энэргічным прадстаўніком Нацыянальнай ініцыятывы па зьменах, кааліцыі сырыйскіх інтэрнэт-актывістаў унутры і па-за межамі краіны. Першай праблемай, на ягоную думку, зьяўляецца тое, што Злучаныя Штаты "ня маюць палітыкі ў дачыненьні да Сырыі. Яны маюць палітыку ўрэгуляваньня на Блізкім Усходзе, не канкрэтную палітыку адносна Сырыі".

Вядома ж, ён мае рацыю. Палітыка «забавязаньняў» адміністрацыі Абамы адносна Сырыі была сканцэнтравана на атрыманьні вынікаў у іншых краінах: міру для Ізраілю, стабільнасьці ў Ліване, ізаляцыі Ірану. Адной з прычын таго, чаму ЗША гэтак павольна адмаўляліся ад падтрымкі Асада, было нежаданьне адкінуць успрыняцьце Асада, як фігуры, здольнай на такія дасягненьні.

Кровапраліцьце ў апошнія некалькі тыдняў у асноўным прыгасіла фантазіі пра "Асада-рэфарматара". Але застаецца страх таго, што можа прыйсьці сьледам за ім. Артыкул у Washington Post з навінамі на мінулым тыдні завяршаўся агульнапрынятым цьверджаньнем, што падзеньне рэжыму "выпусьціць на волю катаклізм хаосу, гвалту і экстрэмізму".

Спадар Манаед слушна пытаецца: Дзе доказы гэтага? Да гэтага часу ў акцыях пратэсту не было "міжрэлігійнай розьні" - наадварот, лёзунгі дэманстрантаў падкрэсьлівалі сырыйскае адзінства. Не зьявіліся самагубцаў-тэрарыстаў Аль-Каіды -- толькі маладыя студэнты і працоўныя, якія, як і людзі на ўсім Блізкім Усходзе, патрабуюць, каб іх краіны далучаліся да 21-га стагодзьдзя. "Адзіныя, хто кажа пра рэлігійныя канфлікты, гэта рэжым, -- кажа Mанаед. -- Людзі на вуліцах ведаюць, што гэта пастка, і яны поўныя рашучасьці ня трапіць у гэтую пастку".

Нарэшце, ёсьць суседзі, зь якімі Абама павінен лічыцца - Саудаўская Арабія, Турцыя, Ізраіль. Але прынамсі ў апошніх дзьвюх краінах за апошнія пару тыдняў адбыўся зрух. Зьяўляецца разуменьне, што Асад можа не ўтрымацца - і што калі ён і ўтрымаецца, дык рэжым будзе небясьпечна слабы.

"Я спадзяюся, што Вашынгтон зразумее тое, што зразумелі нават ізраільцяне -- што ён сыходзіць, -- кажа Манаед. -- Таму будзе лепш для будучыні ўжо цяпер паказаць хаця б некаторыя прыкметы падтрымкі сырыйскага народу. Мы мяркуем, што за 24 гадзіны да канца Вашынгтон, нарэшце, пяройдзе на яго бок".

Лепш позна, чым ніколі.
XS
SM
MD
LG