Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Менску ня раяць хадзіць зь вялікімі прадметамі


У Менску сёньня заплянавана каля 60 сьвяточных мерапрыемстваў, у шасьці месцах адбудуцца салюты.

Месцы масавага скапленьня людзей да пачатку мерапрыемстваў будуць агледжаныя піратэхнічнай службай. «Як і ў папярэднія гады, у месцах масавага скапленьня людзей, дзе будуць праходзіць салюты, будзем выстаўляць турнікеты, будзе дзяжурыць патрульна-паставая служба, – паведаміў намесьнік начальніка ГУУС Менгарвыканкаму Ігар Яўсееў. – таксама будзе задзейнічаны полк міліцыі спэцыяльнага прызначэньня.»

На ўсіх уваходах на масавыя мерапрыемствы будуць выстаўленыя турнікеты. Ахвотным узяць удзел у гуляньнях раяць прыходзіць загадзя і ня браць з сабой вялікіх парадметаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG