Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ярданіі аднавіўся завочны суд над дацкім карыкатурыстам


Курт Вэстэргард і ягоныя карыкатуры

Курт Вэстэргард і ягоныя карыкатуры

Сёньня ў сталіцы Ярданіі Амане аднавіўся завочны судовы працэс над карыкатурыстам Куртам Вэстэргардам і яшчэ 19 дацкімі рэдактарамі і журналістамі паводле абвінавачаньня ў публікацыі ў 2005 годзе “блюзьнерскіх” малюнкаў прарока Мухамада. Абвінавачаныя на працэсе не зьявіліся і не паслалі на яго сваіх адвакатаў. Працэс быў распачаты з ініцыятывы кааліцыі ярданскіх навукоўцаў, юрыстаў, журналістаў, адвакатаў і палітыкаў, якія арганізавалі кампанію “Прарок Божы яднае нас”. Актывісты кампаніі лічаць, што ў карыкатурах Вэстэргарда іслам выстаўляецца як рэлігія, якая прапагандуе тэрарызм.
XS
SM
MD
LG