Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Чэхіі затрыманы пакістанец, падазраваны ў тэрарызьме


Чэская паліцыя затрымала грамадзяніна Пакістану, абвешчанага ў міжнародны вышук за забойства і тэрарызм. Міністар унутраных справаў Ян Кубіца паведаміў у тэлеінтэрвію, што падазраваны быў затрыманы на мінулым тыдні, калі ён падаў заяву на прытулак у Чэхіі. Міністар не паведаміў ніякіх падрабязнасьцяў пра затрыманага і сказаў, што пытаньне аб экстрадыцыі будзе вырашацца ў судзе. Паводле міністра Кубіцы, няма ніякіх сьведчаньняў таго, што Чэхіі пагражае тэрарыстычны напад.

Раней у гэтым месяцы чэская паліцыя абвінаваціла шэсьць чалавек з Паўночнага Каўказу ў падтрымцы тэрарызму і нелегальным валоданьні зброяй. Міністар выключыў любую сувязь паміж гэтымі двума выпадкамі.
XS
SM
MD
LG