Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША лічаць, што бін Лядэн кіраваў “Аль-Каідай” з Пакістану


Сядзіба бін Лядэна ў Абатабадзе
Сядзіба бін Лядэна ў Абатабадзе
Амэрыканскія афіцыйныя асобы лічаць, што Ўсама бін Лядэн ажыцьцяўляў актыўны стратэгічны і апэратыўны кантроль над сеткай “Аль-Каіда” з свайго ўмацаванага комплексу ў Пакістане. Рэчавыя доказы, знойдзеныя падчас рэйду ў доме ў Абатабадзе, паводле амэрыканцаў, сьведчаць, што гэты дом быў цэнтрам кіраваньня тэрарыстычнай сеткай. На знойдзеных у Абатабадзе відэастужках відаць, як бін Лядэн глядзіць тэлевізар, дзе паказваюць перадачы пра яго, і рэпэтуе прамовы для прапагандысцкіх відэаролікаў. Аднак жыхары Абатабаду выказваюць сумнеў, што бін Лядэн жыў усе гэтыя гады побач зь імі.
XS
SM
MD
LG