Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Багдадзкай турме загінула 18 чалавек


У Багдадзе мінулае начы ў часе забурэньняў загінула 18 чалавек – сярод іх 7 паліцэйскіх і 11 зьняволеных.

Забурэньні ў турэмным комплексе пры МУС Іраку пачаліся пасьля таго, як адзін са зьняволеных адабраў зброю ў ахоўніка і распачаў страляніну.

Як паведамляюць супрацоўнікі сілаў бясьпекі, бунт у турме падаўлены, ніхто са зьняволеных ня ўцёк.
XS
SM
MD
LG