Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У бацькі Палажанкі – сардэчны прыступ


Уладзімер Палажанка
Уладзімер Палажанка

Уладзімер Палажанка патрапіў з садэчным прыступам у шпіталь пасьля працэсу над ягонай дачкой Настай.

Уладзімер Палажанка да абеду 5 траўня прысутнічаў у залі судовых пасяджэньняў на судзе над ягонай дачкой Настай. У часе перапынку Ўладзімер Палажанка пайшоў да сябе на працу ў будаўнічую фірму і страціў там прытомнасьць. З працы яго забрала «хуткая». Цяпер яму лепш, аднак лекары не дазваляюць яму нават хадзіць, -- паведамляе сайт Хартыі 97.

Нядаўна Ўладзімер Палажанка перанес апэрацыю на сэрцы. Пасьля сьмерці жонкі ён адзін выхоўвае двух дзяцей - Насту і Сяргея.

26 красавіка, ня вытрымаўшы хваляваньняў за сына, памерла маці сябра і паплечніка Насты Палажанкі - Зьмітра Дашкевіча.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG