Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бахрэйн: абвінавачваньні ў спробе дзяржаўнага перавароту


У Бахрэйне абвінавачаньні ў спробе скіданьня суніцкай каралеўскай дынастыі выстаўленыя 21 палітычнаму актывісту.

14 абвінавачаных, сямёра зь якіх – вядомыя ў краіне шыіцкія дзеячы, зьмешчаныя пад варту. Матэрыялы аб іх перададзеныя ў спэцыяльны суд, які разглядае справы, зьвязаныя з пытаньнямі дзяржаўнай бясьпекі.

Ад лютага ў Бахрэйне працягваліся масавыя пратэсты з патрабаваньнем палітычных рэформ. У сутыкненьнях з раваахоўнымі ворганамі і вайскоўцамі загінулі больш як 30 чалавек.
XS
SM
MD
LG