Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Туніс: улады здушаюць новыя пратэсты


Улады Тунісу ўвялі ў ноч на нядзелю камэнданцкую гадзіну ў сталіцы краіны. Надзвычайнае становішча ў горадзе будзе дзейнічаць з 21:00 да 5:00 па мясцовым часе.

Гэтае рашэньне было прынятае пасьля антыўрадавых пратэстаў, удзельнікі якіх пачалі закідваць паліцыю камянямі. У адказ сілы бясьпекі ўжылі сьлезацечны газ і дубінкі.

Новая хваля пратэстаў у Тунісе выкліканая чуткамі, што дзейны ўрад падтрымлівае сувязі са зрынутым прэзыдэнтам Бэн Алі і яго атачэньнем.

Пратэсты ў Тунісе, якія прывялі да зьвяржэньня прэзыдэнта Бэн Алі, сталі першай рэвалюцыяй "арабскай вясны".
XS
SM
MD
LG