Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грэцыя адпрэчвае намер адмовіцца ад эўра

Germany -- A woman poses with a Euro coin in front of the giant symbol of the European Union's currency the Euro in the background outside the headquarters of the European Central Bank in Frankfurt, 29Apr2010

Улады Грэцыі назвалі "безадказнымі" публікацыі ў СМІ аб тым, што Афіны, нібыта, пагражаюць выйсьці з зоны эўра, каб дамагчыся больш спрыяльных умоваў атрыманьня фінансавай дапамогі ад Эўразьвязу ды МВФ.

Гаворка ідзе аб публікацыі ў нямецкім выданьні "Шпігель", якая спрычыніла падзеньне курсу эўрапейскай валюты ў дачыненьні да даляра.

У пятніцу ўвечары міністар фінансаў Грэцыі Георгіюс Папаканстанціну ўзяў удзел у экстранным паседжаньні Эўрагрупы. Па выніках нарады фінансавае ведамства Грэцыі абнародавала заяву, у якой заявіла аб гатовасьці працягнуць эканамічную праграму на аснове пагадненьняў з ЭЗ, Эўрапейскім цэнтрабанкам і МВФ.

Названыя дамовы прадугледжваюць захады жорсткай бюджэтнай эканоміі, што правакуе рэгулярныя масавыя акцыі пратэсту грэцкіх прафсаюзаў.
XS
SM
MD
LG