Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Італія адпрэчвае пастаўкі зброі ў Лібію


Італія зьняпраўдзіла паведамленьні лібійскіх паўстанцаў аб тым, што будзе пастаўляць ім зброю – ў парушэньне эмбарга на пастаўку ўзбраеньняў у Лібію, якое ўвяла Рада бясьпекі ААН.

Прадстаўнік МЗС Італіі падкрэсьліў, што яго краіна пастаўляе паўстанцам толькі "абсталяваньне для самаабароны".

У суботу ў Лібіі працягваліся баі паміж паўстанцамі і войскамі Муамара Кадафі ў раёне мяжы з Тунісам, а таксама ля гораду Місурата на захадзе краіны.

Абаронцы Місураты зьвінавацілі сілы Кадафі ў выкарыстаньні верталётаў з выявамі Чырвонага Крыжа для таго, каб скінуць міны ў гавані гораду.
XS
SM
MD
LG