Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Савудаўская Арабія распачынае змаганьне з карупцыяй


Урад Савудаўскай Арабіі стварыў нацыянальную камісію для барацьбы з карупцыяй.

Стварэньне новага воргану ўвязваюць зь нядаўнімі акцыямі пратэсту, на якіх дэманстранты закідалі ўладам краіны скарумпаванасьць.

У сакавіку кароль Савудаўскай Арабіі Абдула выдзеліў беспрэцэдэнтна высокую суму памерам 100 мільярдаў даляраў на выплаты сацыяльнай дапамогі грамадзянам і засьцярог супраць спробы дзяржаўнага перавароту на фоне хваляваньняў у іншых арабскіх краінах.
XS
SM
MD
LG