Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыйскія войскі "зачышчаюць" чарговы горад


Пратэсты ў Баніясе, 4 траўня, 2011
Пратэсты ў Баніясе, 4 траўня, 2011
Сырыйскія войскі пры падтрымцы бронетэхнікі занялі партовы горад Баніяс, у якім са студзеня адбываюцца масавыя антыўрадавыя пратэсты. Электрычнасьць і лініі сувязі ў горадзе абрэзаныя.

Раней урадавыя войскі правялі аналягічную апэрацыю ў іншым эпіцэнтры пратэстаў – горадзе Дэраа. У выніку дзясяткі дэманстрантаў былі забітыя і сотні – арыштаваныя.

Раней Вашынгтон папярэдзіў афіцыйны Дамаск, што ў выпадку працягу жорсткіх рэпрэсіяў, ЗША і іх міжнародныя партнэры могуць ужыць "дадатковыя" захады супраць сырыйскіх уладаў.

На мінулым тыдні ЗША і Эўразьвяз ухвалілі шэраг абмежавальных захадаў супраць сырыйскіх урадоўцаў, сярод якіх – візавыя санкцыі і замарожваньне замежных актываў шэрагу кампаніяў, зьвязаных з урадам.

За два з паловай месяцы хваляваньняў у Сырыі сілы бясьпекі забілі каля 600 чалавек.
XS
SM
MD
LG