Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістане талібы напалі на ўрадавыя ўстановы


На поўдні Аўганістану ў горадзе Кандагар ў выніку нападу талібаў на будынкі ўрадавых установаў парененыя 12 чалавек.

Паводле агенцтва France-Presse, якое спасылаецца на прадстаўніка адміністрацыі правінцыі Кандагар Залмая Аюбі, у горадзе сёньня адбылося дзесяць выбухаў, прычым шэсьць зь іх зрабілі сьмяротнікі.

У канцы красавіка з турмы ў Кандагары зьбеглі каля 500 зьняволеных, сярод якіх былі прыхільнікі талібаў.
XS
SM
MD
LG