Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пафала: Галоўнае патрабаваньне — вызваленьне палітвязьняў


Рональд Пафала

Рональд Пафала

«Беларусь у нашым разуменьні — таталітарная, недэмакратычная сыстэма, і мы ўвесь час будзем дакладна казаць пра сваю ацэнку ў адрас Аляксандра Лукашэнкі».

Пра гэта заявіў 5 траўня ў Вільні кіраўнік ведамства канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркэль, міністар па асаблівых даручэньнях Рональд Пафала. Ён адзначыў, што цяпер галоўнае патрабаваньне Эўропы — вызваленьне ўсіх палітвязьняў.

Кіраўнік ведамства фэдэральнага канцлера Нямеччыны адмыслова наведаў Вільню, каб абмеркаваць сытуацыю ў Беларусі з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасьці.

У сваім выступе перад журналістамі ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце ён адзначыў, што разьвіцьцё падзей у Беларусі пасьля 19 сьнежня 2010 году зьяўляецца падставай для вялікай заклапочанасьці:
Гвалт адносна дэманстрантаў, арышты, адсутнасьць правасудзьдзя, палітвязьні для нас непрымальныя, і мы ніколі з гэтым не пагодзімся.

«Гвалт адносна дэманстрантаў, арышты, адсутнасьць правасудзьдзя, палітвязьні для нас непрымальныя, і мы ніколі з гэтым не пагодзімся».

Ён назваў кароткатэрміновыя мэты Эўразьвязу адносна Беларусі, якія палягаюць у неадкладным вызваленьні ўсіх палітвязьняў, спыненьні рэпрэсій і адмене забаронаў на свабоду прэсы. Пакуль ня будуць вызваленыя ўсе палітвязьні, ніякіх кантактаў з прадстаўнікамі беларускага рэжыму ня будзе, заявіў Пафала.

Паводле Пафалы, відавочна, што нядаўні выбух у менскім мэтро выкарыстоўваецца беларускімі ўладамі як падстава для ўзмацненьня рэпрэсій, супрацьпраўнага перасьледу людзей.

«На дадзеным этапе мы старанна прыглядаемся да працэсаў, якія адбываюцца, і павінны будзем зрабіць новую ацэнку сытуацыі», — адзначыў палітык.

Што да эканамічных санкцый, то, паводле Пафалы, існуе агульная для ўсёй Эўропы праблема:

«Мы павінны імкнуцца, каб эканамічныя санкцыі не прывялі да таго, каб пацярпелі мірныя жыхары. Трэба зрабіць так, каб яны не пакутавалі ад гэтых санкцый і іх наступстваў. Гэта цяжка, таму неабходна вельмі старанна прыгледзецца да дэталяў», перадае DELFI.

Рональд Пафала адзначыў, што Нямеччына працягвае ўважліва сачыць за сытуацыяй у Беларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG