Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША асудзілі ўлады Сірыі за дзеяньні супраць маніфэстантаў


Прэзыдэнт Сірыі Башар Асад
Прэзыдэнт Сірыі Башар Асад
Адміністрацыя ЗША выступіла з рэзкім асуджэньнем дзеяньняў сірыйскага ўраду супраць удзельнікаў масавых акцыяў пратэсту.. У заяве Белага Дому гаворыцца, што Вашынгтон відае сьмеласьць сірыйскіх маніфэстантаў, якія адстойваюць права на свабоду слова, і выказваецца жвль з прычыны гібелі мірных людзей.

У апошнія суткі ў Сірыі загінулі ня меньш як 13 удзельнікаў антыўрадавых дэманстрацый, адбыліся масавыя арышты. Урад Башара Асада заявіў, што прадпрымае “рашучыя захады” супраць “тэрарыстаў і злачынцаў”.

З сярэдзіны сакавіка ў Сірыі ў выніку сутыкненьняў з сіламі бясьпекі загінулі больш як 500 чалавек.
XS
SM
MD
LG