Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вашынгтон патрабуе выявіць асобы некаторых кіраўнікоў пакістанскіх спэцслужбаў


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама

Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША заклікала высьветліць асобы некаторых высокапастаўленых прадстаўнікоў спэцслужбаў Пакістану дзеля таго, каб даведацца, ці былі яны зьвязаныя з Усамам бін Лядэнам. Пра гэта пваведаміла газэта “New York Times”.

Амэрыканская адміністрацыя была расчараваная тым, што раней міністэрства абароны і спэцслужбы Пакістану адмовіліся паведаміць імёны некаторых супрацоўнікаў пакістанскай міжведамаснай выведкі, якія маглі мець сувязі з лідэрам “Аль-Каіды”.

Учора прэзыдэнт ЗША Барак Абама сустрэўся з байцамі амэрыканскага спэцназу, якія тыдзень таму ўдзельнічалі ў апэрацыі, у выніку якой ў Пакістане быў забіты лідэр “Аль-Каіды” Ўсама бін Лядэн. Абама выказаў ім падзяку за “добра выкананую працу”.
XS
SM
MD
LG