Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Беларусі загадалі пакінуць тэрыторыю краіны яшчэ тром расейскім праваабаронцам, якія меліся назіраць за судовымі працэсамі над абвінавачванымі ў справе 19 сьнежня.

Любоў Захарава, Кацярына Карасталёва і Ірына Пайкачава былі дастаўленыя ў Савецкі РАЎС г. Менску. Ім паведамілі, што яны ўнесеныя ў сьпіс асобаў, знаходжаньне якіх на тэрыторыі Беларусі забаронена альбо непажадана.

У апошнія тры месяцы ўезд у Беларусь быў забаронены як найменш 10 расейскім і ўкраінскім грамадзянам, якія выконвалі фенкцыі назіральнікаў міжнароднай місіі. З гэтай нагоды МЗС Расеі выказаў шкадаваньне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG