Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея: Пуцін стварае Народны фронт


Прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін

Прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін

У Расеі шэраг грамадзкіх арганізацыяў выказалі сёньня падтрымку ідэі стварэньня "Агульнарасейскага народнага фронту". За стварэньне руху выказаліся лідэры Саюзу жанчын Расеі, Фэдэрацыі незалежных прафсаюзаў, Саюзу пэнсіянэраў і шэрагу іншых арганізацыяў.

Прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін выступіў з названай ініцыятывай у чацьвер, падкрэсьліўшы, што ў стваранае аб'яднаньне павінны ўвайсьці партыі і арганізацыі, якія імкнуцца "ўмацаваць Расею".

Лідэры "несыстэмнай апазыцыі" рэзка скрытыкавалі прапанову, назваўшы яе спробай павялічыць вынікі пракрамлёўскай партыі "Адзіная Расея" на надыходзячых выбарах у Дзяржаўную Думу.
XS
SM
MD
LG