Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сырыя: дзясяткі забітых дэманстрантаў


Пратэстовец, паранены падчас разгону дэманстрацыі ў Дамаску, 23 красавіка, 2011

Пратэстовец, паранены падчас разгону дэманстрацыі ў Дамаску, 23 красавіка, 2011

У Сырыі падчас разгонаў сёньняшніх акцыяў апазыцыі ў шэрагу гарадоў краіны загінулі, паводле розных зьвестак, ад 20 да 30 чалавек.

Найвялікшая колькасьць загінулых – у буйным горадзе Хомс. Паводле відавочцаў, паліцыя таксама адкрывала агонь па дэманстрантах у прымесьцях Дамаску.

Тым часам Эўразьвяз ухваліў санкцыі супраць сырыйскіх урадоўцаў. Яны ўключаюць эмбарга на пастаўкі ўзбраеньняў, замарожваньне замежных актываў і забарону на ўезд у краіны ЭЗ для трынаццаці сырыйскіх урадоўцаў. Візавыя санкцыі не распаўсюджаваюцца на прэзыдэнта краіны Башара Асада.
XS
SM
MD
LG