Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанцы адмовіліся ад выбарчай рэформы


Вялікая Брытанія – ўказальнік да выбарчага ўчастку

Вялікая Брытанія – ўказальнік да выбарчага ўчастку

На рэфэрэндуме ў Вялікай Брытаніі, паводле папярэдніх зьвестак, бальшыня выбарцаў адхіліла зьмены, якія прапаноўвалася ўнесьці ў выбарчую сыстэму краіны.

Па выніках падліку галасоў з чвэрці акругаў, за пераход ад мажарытарнай сыстэмы да так-званага альтэрнатыўнага галасаваньня – выказаліся толькі каля траціны выбарцаў.

Адначасова ідзе падлік галасоў на выбарах у мясцовыя органы ўлады, якія прайшлі ў чацьвер разам з рэфэрэндумам. Назіральнікі адзначаюць правал адной з партыяў кіроўнай кааліцыі – лібэрал-дэмакратаў. Іх партнэры кансэрватары дамагліся посьпеху на мясцовых выбарах у Англіі, апазыцыйныя лейбарысты – ў Уэльсе.

Абсалютную бальшыню галасоў на выбарах у Шатляндзкі парлямэнт атрымлівае Нацыянальная партыя, якая выступае за правядзеньне рэфэрэндуму аб незалежнасьці Шатляндыі.
XS
SM
MD
LG