Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нацбанк: золатавалютныя рэзэрвы растуць


Belarus – National Bank of the Republic of Belarus, 05Jan2009

Belarus – National Bank of the Republic of Belarus, 05Jan2009

Золатавалютныя рэзэрвы Беларусі ў красавіку 2011 году павялічыліся. Пра гэта сьцьвярджаецца ў прэсавым рэлізе, які сёньня распаўсюдзіла ўпраўленьне інфармацыі Нацыянальнага банку Беларусі.

У дакумэнце адзначаецца, што паводле папярэдніх дадзеных міжнародныя рэзэрвавыя актывы Беларусі ў вызначэньні МВФ павялічыліся на 32,1 мільёна даляраў ЗША і на 1 траўня іхны аб’ём склаў 3793,5 мільёна даляраў у эквіваленце. У нацыянальным вызначэньні актывы павялічыліся на 86,3 мільёна і дасягнулі 5340 мільёнаў даляраў у эквіваленце.

Афіцыйнае тлумачэньне павелічэньня рэзэрваў наступнае: «у асноўным яно выклікана ростам цэн на каштоўныя металы і дынамікай курсаў замежных валют на міжнародных рынках».
XS
SM
MD
LG