Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз ухваліў санкцыі супраць Сырыі

Моладзь вітае ўрадавыя танкі на выезьдзе з гораду Дэраа, у якім войскі на працягу тыдня здушалі пратэсты, забіўшы дзясяткі дэманстрантаў. Фота зробленае падчас адмысловага туру для журналістаў, арганізаванага сырыйскімі ўладамі

Эўразьвяз ухваліў сёньня санкцыі супраць Сырыі. Яны ўключаюць эмбарга на пастаўкі ўзбраеньняў, замарожваньне замежных актываў і забарону на ўезд у краіны ЭЗ для трынаццаці сырыйскіх урадоўцаў. Візавыя санкцыі не распаўсюджаваюцца на прэзыдэнта краіны Башара Асада.

Названыя захады набудуць юрыдычную моц пасьля таго, як іх ухваляць ачольнікі ўрадаў 27 краін ЭЗ. Чакаецца, што гэта адбудзецца ўжо на наступным тыдні.

Сёньня ў часе антыўрадавых акцыяў па ўсёй краіне загінулі шэсьць чалавек. У сталіцы краіны, Дамаску былі арыштаваныя лідэры апазыцыі ісламскі прапаведнік Муаз аль-Хатыб уі праваабаронца Рыяд Сэйф.
XS
SM
MD
LG