Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ДАЖДЖЫ...


...і навальніцы. Тэмпэратура: плюс 11-19.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


7 – Трыбют гурта «Ляпіс Трубяцкой», «R-club» (Менск, Сурганава 26), пачатак а 16.00.

8 – Music Battle Belarus 2011 (metalcore, deathcore, death metal, modern metal, nu-metal, alternative, rapcore, post-hardcore). Менск, клюб «Рэактар», пачатак а 17.00.


ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


7 – У Баранцавым і Нарвэскім морах пачынаюцца супольныя расейска-нарвэскія ваенна-марскія вучэньні.

7 – У Амстэрдаме раздаюць штогадовыя прэміі за найлепшае прэсавае фота (54-ты раз).

7 – У Джакарце зьбіраецца саміт Асацыяцыі дзяржаваў Паўднёва-Ўсходняй Азіі.

7 – Парлямэнцкія выбары ў Сінгапуры.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


7 – У 1813 нарадзіўся нямецкі кампазытар Яганэс Брамс (пам. 1897).

7 – У 1840 нарадзіўся расейскі кампазытар Пётар Чайкоўскі (пам. 1893).

7 – У 2009 у Празе адбыўся саміт Эўразьвязу з удзелам шасьці постсавецкіх краінаў, — Азэрбайджану, Армэніі, Грузіі, Малдовы, Украіны і Беларусі, — на якім усе падпісалі дэклярацыю аб інаўгурацыі праграмы супрацоўніцтва пад назвай "Усходняе партнэрства".

8 – У 1880 памёр францускі пісьменьнік Гюстаў Флябэр (нар. 1821).

8 – У 1937 нарадзіўся амэрыканскі пісьменьнік Томас Пінчан.

8 – У 1945 нарадзіўся амэрыканскі джазавы піяніст і кампазытар Кіт Джарэт.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


8 – Дзень Перамогі ў Эўропе.

8 – Дзень Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.

МІНУС 365:


Асуджаны экс-пракурор Сьнягір: “Адабралі ўсё, нават нацельны крыжык” (http://www.svaboda.org/content/article/2035624.html)

ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:


«Мастацтва – найменш непраўдзівы з усіх падманаў».

«Да стылю даходзіш страшэннымі намаганьнямі, фанатычнай і самаадданай упартасьцю».

«Мастацтва пісаньня – гэта мастацтва адкрываньня, у што верыш».

«Сапраўдны паэт для мяне – сьвятар. Як толькі ён надзене сутану, ён павінен пакінуць сям’ю».

Гюстаў Флябэр
XS
SM
MD
LG