Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Емэну не зьбіраецца ў адстаўку


Салех зь вянком язьміну на мітынгу сваіх прыхільнікаў.
Салех зь вянком язьміну на мітынгу сваіх прыхільнікаў.
Прэзыдэнт Емэну Алі Абдала Салех на мітынгу сваіх прыхільнікаў у сталіцы сёньня заявіў, што не паддасца ціску апазыцыі і ня пойдзе ў адстаўку. Удзельнікаў мітынгу апазыцыі, якая сабралася ў іншым месцы Саны, прэзыдэнт назваў «бандытамі». Напярэдадні лідары емэнскай апазыцыі заклікалі суседнія краіны аказаць ціск на Салеха з тым, каб прымусіць яго прыняць плян перадачы ўлады, што прапанавала Рада супрацоўніцтва арабскіх краін Пэрсідзкай затокі.
XS
SM
MD
LG