Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Пакістане і на Філіпінах дэманстравалі супраць спэцаперацыі ЗША


Некалькі тысяч людзей сёньня дэманстравалі ў Пакістане і на Філіпінах супраць забіцьця лідара Аль Кайды Усамы бін Ладэна. Пратэсты адбыліся праз некалькі дзён пасьля правядзеньня амэрыканцамі спэцаперацыі, у выніку якой бін Ладэн, яго сын і некалькі бліжэйшых памочнікаў былі застрэленыя. У горадзе Абатабадзе, дзе бін Ладэн жыў на тайным месцы прынамсі пяць апошніх гадоў, дэманстранты выйшлі на вуліцы з асуджэньнем дзеяньняў ЗША. Дэманстрацыі таксама адбыліся пасля пятнічнай малітвы ў буйных пакістанскіх гарадах Карачы, Пешавары, Лагары, а таксама на Філіпінах і ў эгіпецкім Каіры.
XS
SM
MD
LG