Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аль Кайда пацьвердзіла сьмерць бін Ладэна


Тэрарыстычная сетка Аль Кайда на інтэрнэт старонках пацьвердзіла факт сьмерці свайго лідара Усамы бін Ладэна. Агенцтвы спасылаюцца на амэрыканскую маніторынгавую групу SITE, якая адсочвае інфармацыю ў ісламісцкай інтэрнэт-сетцы. Аль Кайда ў сваёй заяве адзначыла, што кроў бін Ладэна не застанецца пралітай дарэмна.

ЗША раней паведамілі, што тэрарыст нумар адзін быў забіты ўначы на панядзелак на тэрыторыі Пакістану. Аднак адміністрацыя ЗША вырашыла не публікаваць пасьмяротных здымкаў тэрарыста, запэўніўшы толькі, што яго цела было пахаванае ў моры.
XS
SM
MD
LG