Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Супраць тэрактаў трэба скарыстаць вопыт Андропава


Юры Андропаў
Юры Андропаў
Аляксандар Лукашэнка ў сувязі з тэрактам у менскім мэтро запатрабаваў навядзеньня парадку ў арганізацыях і на прадпрыемствах, уключна з узмацненьнем жорсткасьці працоўнай дысцыпліны, паведамляе Інтэрфакс.

"Сёньня хачу зьвярнуць увагу ўсіх кіраўнікоў: навядзіце парадак. Працоўны час павінен быць аддадзены працы, ніякай балбатні і гэтак далей" -- заявіў Лукашэнка, заслухоўваючы даклад пра хаду расьсьледаваньня выбуху ў менскім мэтро.

Лукашэнка адзначыў, што аналіз сытуацыі на заводзе, дзе працаваў абвінавачаны, сьведчыць аб "практыцы безгаспадарнасьці, пратэкцыянізму, абыякавасьці, адарванасьці кіраўнікоў ад людзей, аб слабой кадравай і ідэалягічнай працы".

"Пачынаем разьбірацца і высьвятляем, што гэты чалавек мог папросту сысьці з працы, набраць шарыкаў, ролікаў, арматуры і займацца сваімі справамі, у тым ліку -- выпрабоўваць выбуховыя прыстасаваньні ў лясах. І ніхто гэтага ня бачыў", -- дадаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле Лукашэнкі, па выпадках безгаспадарнасьці ў бюджэтнай сфэры і сярод прыватнікаў рашэньні павінны прымацца імгненна. "У нас ёсьць савецкі вопыт часоў Андропава. Падабаецца гэта камусьці ці не, але прыкладна так мы павінны прымусіць кожнага працаваць", -- сказаў Лукашэнка.

Адначасна Лукашэнка паведаміў, што ў яго ёсьць інфармацыя, што "некаторыя нашы чынушы спрабуюць закрыць рот людзям".

"Вось гэтага дапусьціць нельга ні ў якім выпадку" -- сказаў прэзыдэнт.

"Чалавек, адпрацаваўшы свой працоўны час, у пэўных месцах, дома, як у сапраўдным дэмакратычнай дзяржаве, мае права выказваць свой пункт гледжаньня, і ніхто не мае права гэтаму перашкаджаць", -- дадаў ён.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG