Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыю патрасаюць пратэсты


Мітынг пратэсту ў горадзе Баніяс.
Мітынг пратэсту ў горадзе Баніяс.
Сырыйская паліцыя ўжыла сёння сьлезацечны газ для разгону антыўрадавага мітынгу ў квартале Аль-Майдан ў Дамаску, перадаў тэлеканал "Аль-Джазіра". У маніфэстацыі прынялі ўдзел некалькі сотняў чалавек, якія скандавалі лёзунгі з патрабаваньнем адстаўкі кіруючага рэжыму. Відавочцы перадалі, што ў разгоне дэманстрантаў прынялі ўдзел і пераапранутыя ў цывільнае паліцэйскія, якія былі ўзброеныя дубінкамі. Па іншых зьвестках, на прадмесьцях Дамаску па дэманстрантах адкрылі агонь.

Паступаюць зьвесткі пра шматлюдныя шэсьці ў партовых гарадах Баніяс, Латакія, Тартус, удзельнікі якіх патрабуюць вызваліць арыштаваных дэманстрантаў. Нягледзячы на ўведзеную ўладамі каменданцкую гадзіну ў Дэраа, галоўным месцы хваляваньняў, яго жыхары выйшлі на плошчу перад мячэццю Аль-Амар, каб адзначыць як сваю перамогу вывад войскаў з гэтага горада. Праваабарончая арганізацыя "Інсан" паведаміла аб "маршах свабоды" курдаў у Камышлы і Дэрбасіі. Апазіцыйныя Інтэрнэт-парталы перадаюць таксама пра пачатак дэманстрацый у цэнтральных
правінцыях Хомс і Хама.
XS
SM
MD
LG