Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У справе падпалу бабруйскага КДБ зьявіліся прэтэнзіі на 2 мільярды


Яўген Васьковіч

Яўген Васьковіч

5 траўня адбылося першае паседжаньне ў судзе Бабруйскага раёну і Бабруйску ў справе падпалу мясцовага КДБ. На ім разглядалі справы адразу трох падазраваных – Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенкі і Паўла Сырамолатава, -- паведамляе сайт праваабарончага цэнтру «Вясна».

Маці Яўгена, Рушанія Васьковіч, распавяла, што на першым паседжаньні, у асноўным, апытвалі сьведкаў.

-- Выступалі сьведкі, пракурор, судзьдзя. Размова ішла нават пра нейкія два мільярды беларускіх рублёў, якія быццам бы павінныя заплаціць хлопцы за тое, што “хацелі спаліць КДБ”. Але пры гэтым пра артыкул 218 (пашкоджаньне маёмасьці) нават не ўзгадвалі. Таму на дадзеным этапе ўсё застаецца незразумелым. Будзем чакаць наступнага суду, а пакуль ідзе азнаямленьне з матэрыяламі справы і паказаньнямі.

Другое судовае паседжаньне ў гэтай справе адбудзецца 17 траўня ў 14-00.
XS
SM
MD
LG