Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Японіі хочуць зачыніць АЭС Хамаока


Прэм'ер Японіі Наёта Кан.

Прэм'ер Японіі Наёта Кан.

Прэм’ер-міністар Японіі Наёта Кан сёньня заявіў, што ён будзе дабівацца закрыцьця ядзернай элекрастанцыі Хамаока на паўднёвым захадзе ад Токіё. Прычынай ён назваў вялікую рызыку магчымых разбурэньняў, паколькі Хамаока знаходзіцца ў сэйсмалягічна нестабільнай зоне. Прэм’ер спаслаўся на меркаваньні спэцыялістаў, паводле якіх на 90 працэнтаў верагодна, што вобласьць у раёне АЭС Хамаока на працягу 30 гадоў спасьцігне магутны землятрус. Кан, выступаючы на тэлевізійнай прэсавай канфэрэнцыі, сказаў, што ён прапанаваў кампаніі Chubu Electric Power, якая адказвае за эксплюатацыю станцыі, прыпыніць працу ўсіх рэактараў Хамаокі.
XS
SM
MD
LG