Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Amnesty International асуджае прысуд азэрбайджанскаму актывісту


Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International назвала сфабрыкаваным прысуд азэрбайджанскаму актывісту, асуджанаму нібыта за трыманьне наркотыкаў і заклікала неадкладна вызваліць Джабара Салавана. Салаван быў асуджаны на гэтым тыдні на два з паловай гады па абвінавачаньні ў трыманьні опіюму. Amnesty International лічыць прысуд помстай 20-гадоваму актывісту Народнаму фронту, які ў прыватнасьці каардынаваў падрыхтоўку акцый пратэсту з дапамогай сацыяльнай сеткі Facebook.
XS
SM
MD
LG