Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цьвёрдай жаночай рукой...


Судзьдзя Ала Булаш
Судзьдзя Ала Булаш
Злая іронія, але менавіта жаночымі рукамі вядуцца расправы, -- піша ў сёньняшняй «Народнай Волі» Сьвятлана Калінкіна.

Судзьдзя Ала Булаш. Менавіта яна агучыла жорсткія прысуды Вінаградаву, Кіркевічу, Дразду, Пратасеню і Хамічэнку. Злая іронія, але менавіта жаночымі рукамі вядуцца расправы. Вінаградаву і Кіркевічу далі больш, чым Хамічэнку, які сапраўды біў шкло ў Доме ўраду.

І гэта відаць на ўсіх кадрах. Да таго ж, раней сядзеў. Гэта значыць, рэцыдыў.

Вядома, нікога даўно не зьдзіўляе, што наш суд ня толькі сьляпы, але і глухі да любых аргумэнтаў. Але ўсё-ткі нейкімі чалавечымі довадамі гэтыя жанчыны-судзьдзі сябе апраўдваюць. Напэўна, тым, што ім трэба думаць пра сваіх дзяцей...

Алесь Кіркевіч ажаніўся за тыдзень да арышту. Праваабаронцы аднадушныя ў тым, што па ім не было прадстаўлена наогул ніякіх доказаў. Але ў Алы Булаш рука не здрыганулася: прысуд -- чатыры гады.

Сьветлы хлопчык Паша Вінаградаў піша сьветлыя лісты сваёй дзяўчыне Сьвятлане, і зараз яна з сумам кажа, што прыйдзецца гуляць вясельле ў калёніі... Але ў судзьдзі і з гэтай нагоды няма эмоцый: прысуд -- чатыры гады.

Яны адседзяць, яны маладыя. Але як жа цяжка будзе сядзець тым, хто тварыў усё гэта беззаконьне, хто ўжо немаладыя, і каго чакае старасьць у турме. Добра, калі дзеці, дзеля якіх яны тапталіся па чужых лёсах, не адвернуцца. Але я вельмі сумняваюся, што ў подлых людзей могуць вырасьці годныя дзеці.

І ў любым выпадку ёсьць Божы суд. А таму хай не пытаюцца "За што?" Менавіта за гэта.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG