Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марылюіза Бэк: "Саньнікаву пагражае беспрэцэдэнтная мера пакараньня"


Марылюіза Бэк

Марылюіза Бэк

Такую заяву ў сувязі з выракам, які неўзабаве будзе вынесены былому кандыдату на прэзыдэнта Андрэю Саньнікаву, зрабіла дэпутатка Бундэстагу Марылюіза Бэк:

"Цягам некалькіх месяцаў у Менску адбываюцца авантурныя судовыя працэсы над удзельнікамі акцый пратэсту супраць фальсыфікацый на прэзыдэнцкіх выбарах. Ёсьць мноства бясспрэчных фактаў, якія сьведчаць, што гвалт быў зьдзейсьнены праўладнымі агентамі-правакатарамі. Паколькі самі кандыдаты як арганізатары відавочна заклікалі да мірных пратэстаў".

Як адзначае Марылюіза Бэк, ужо цяпер актывістам, якія ня мелі дачыненьня да пагромаў, прызначаныя абсурдныя пакараньні — пазбаўленьне волі да чатырох з паловай гадоў у турмах строгага рэжыму.

Паводле дэпутаткі нямецкага парлямэнту, відавочна, што Андрэй Саньнікаў — "бяльмо ў воку Аляксандра Лукашэнкі", а таму працэс над ім можа скончыцца асабліва драматычным прысудам. Сёньня ў Эўропе няма аніводнай краіны, дзе б мела месца такое беспрэцэдэнтнае прававое самаўпраўства ў дачыненьні да любых дэмакратычных прынцыпаў ды эўрапейскіх каштоўнасьцяў, падкрэсьлівае Марылюіза Бэк.

На мінулым тыдні прадстаўніца фракцыі зялёных Марылюіза Бэк абвясьціла пра шэфства над Андрэем Саньнікавым у рамках кампаніі палітычнай і маральнай падтрымкі беларускіх палітвязьняў, што распачала праваабарончая арганізацыя "Libereco".
XS
SM
MD
LG