Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аляксандар Адабаш'ян: Не пладзіце сабе ворагаў


Аляксандар Адабаш'ян

Аляксандар Адабаш'ян

"Я ўважліва сачу за падзеямі ў Беларусі -- краіне, якая мне неабыякавая, у якую я з задавальненьнем прыяжджаў, у якой у мяне шмат сяброў", -- напісаў расейскі кінадраматург, мастак, актор і рэжысэр Аляксандар Адабаш'ян у адкрытым звароце да беларускіх судзьдзяў, які распаўсюдзіла асьветніцкая ўстанова "Цэнтар прававой трансфармацыі".

"У сьнежні мінулага году ў краіне прайшлі выбары, вынікі якіх прызнаныя законнымі. І ці трэба законнай уладзе для барацьбы з апазыцыяй ужываць мэтады, якія ставяць пад сумнеў легітымнасьць гэтай абранай улады?

У цяперашні час вядуцца судовыя працэсы ў дачыненьні да былых кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта, членаў іх выбарчых штабоў, удзельнікаў падзеяў 19 сьнежня. Мера магчымай адказнасьці для многіх зь іх -- працяглыя тэрміны пазбаўленьня волі.

Такая дыспрапорцыя паміж правапарушэньнем і пакараньнем за яго не абапіраецца на справядлівы закон. Я мяркую, што пры разумным, спакойным разглядзе гэтых справаў, адміністрацыйнае пакараньне зьяўляецца сувымерным іх учынкам. Адмовіўшыся ад рэпрэсіўнага падыходу, выканаўчая і судовая ўлады дакажуць, што яны выбраныя для таго, каб быць гарантамі канстытуцыйных правоў і свабод, закліканыя служыць абаронай закону.

Я прасіў бы Вас выконваць прававыя прынцыпы і закон, таму што мне па-чалавечы крыўдна, калі краіна, якую я люблю і паважаю, сама плодзіць сабе ворагаў без усялякай на тое прычыны", -- гаворыцца ў звароце Аляксандра Адабаш'яна.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG