Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС скрытыкавала запуск Эўранэсту без Беларусі

  • БелаПАН

"Запуск Эўранэсту ў няпоўным фармаце ідзе насуперак прынцыпам, прынятым на саміце Ўсходняга партнэрства ў Празе ў 2009 годзе, і цалкам падрывае дэмакратычную легітымнасьць гэтага аб'яднаньня", — гаворыцца ў распаўсюджаным камэнтары прэс-сакратара МЗС Беларусі Андрэя Савіных.

Заява зроблена з нагоды пачатку працы Эўранэсту без удзелу Беларусі.

"Мы вымушаны канстатаваць, што група палітыкаў у Эўрапейскім парлямэнце навязала найгоршы сцэнарый для пачатку працы парлямэнцкай асамблеі Ўсходняга партнэрства. Рэспубліка Беларусь ня можа лічыць сябе зьвязанай падыходамі і рашэньнямі Эўранэста ў такім фармаце", — адзначыў Савіных.

Паводле меркаваньня МЗС, "нэгатыўныя наступствы зробленага захаду Эўрапейскага парлямэнта выходзяць за межы парлямэнцкага вымярэньня, наносячы вельмі значны ўрон Усходняму партнэрству ў цэлым, яго збалянсаванасьці, каштоўнасьці, эфэктыўнасьці і пэрспэктыве. Праграма Ўсходняга партнэрства ў выпадку ператварэньня ў дыскрымінацыйны, марудны і аморфны працэс з выпусташаным зьместам страціць актуальнасьць і сэнс".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG