Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абама сустрэнецца з камандай, якая ліквідавала бін Ладэна


Прэзыдэнт Абама ўскладае вянок у раёне Граўнд Зіро

Прэзыдэнт Абама ўскладае вянок у раёне Граўнд Зіро

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама сёньня асабіста сустрэнецца з членамі спэцыяльнага элітнага падраздзяленьня, якое на пачатку тыдня правяло апэрацыю па ліквідацыі лідара Аль Кайды Усамы бін Ладэна. Прэзыдэнт плянуе наведаць вайсковую базу Форт Кэмпбл у штаце Кэнтукі. Тут ён асабіста падзякуе ня толькі членам спэцыяльнай каманды, але і вайскоўцам, што нядаўна вярнуліся з Аўганістану. Учора прэзыдэнт ЗША наведаў у Нью Ёрку месца, дзе стаялі зьнішчаныя ў выніку тэракту 11 верасьня вежы-блізьняты Сусьветнага гандлёвага цэнтру і ўшанаваў памяць ахвяраў, усклаўшы вянок. ЗША шукалі бін Ладэна, на якога ўскладаюць адказнасьць за тэракт, амаль дзесяць гадоў.
XS
SM
MD
LG