Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Італію можа паралізаваць усеагульная забастоўка


Да агульнай забастоўкі ў Італіі сёньня заклікала найбольшае прафсаюзнае аб’яднаньне – Усеагульная фэдэрацыя працы. Прафсаюзы заклікаюць пратэставаць супраць пагаршэньня жыцьцёвых умоў працаўнікоў. Як мяркуецца, будзе спынены паветраны, чыгуначны і мясцовы транспарт, будуць закрытыя школы і ўрадавыя ўстановы. Фэдэрацыя працы сьцвярджае, што за час улады прэм’ера Сільвіё Бэрлюсконі павышаюцца падаткі і зьмяншаюцца правы працуючых. Меры ўраду для вырашэньня эканамічнай сытуацыі, паводле прафсаюзаў, не спрыяюць эканамічнаму росту.
XS
SM
MD
LG