Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: створаная база дадзеных скрадзеных нацыстамі твораў мастацтва


Нацыянальны архіў ЗША паведаміў пра стварэньне базы дадзеных, якая ўтрымлівае самыя поўныя зьвесткі пра скрадзеныя нацыстамі творы мастацтва. Архіў падпісаў пагадненьні пра партнэрства з аналягічнымі арганізацыямі ў сямі краінах, што дазволіла стварыць агульную базу дадзеных з падробным апісаньнем зьніклых карцінаў, абразоў, скульптураў і іншых аб'ектаў мастацтва.

За часы праўленьня Гітлера нацысты выкралі мільёны твораў мастацтва, якія знаходзіліся ў музэях і прыватных зборах акупаваных імі краінаў. Шмат зь іх дагэтуль ня вернутыя законным уладальнікам.
XS
SM
MD
LG